Як паведаміў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік, знайшлі трупы з нажавымі раненнямі і выклікалі міліцыю пажарныя, якія прыбылі на ўзгаранне ў другім корпусе дома №8 па вуліцы Кабяка.
Загінулыя — 65‑гадовы гаспадар кватэры, яго 34‑гадовая нявестка і яе 52‑гадовая знаёмая. Знік сын маладой жанчыны — пяцікласнік.
Праз некалькі гадзін аператыўнымі супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС непадалёк ад месца ўчынення злачынства былі затрыманы падазроныя — 29‑гадовы і 28‑гадовы жыхары абласнога цэнтра. Адзін з іх — ураджэнец Расіі. Абодва — раней судзімыя за рабаўніцтва, махлярства, хуліганства, ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, крадзеж. Адбывалі пакаранне ў папраўчай калоніі №10 у Наваполацку.
Паводле слоў Вячаслава Ігнаціка, матыў злачынства высвятляецца. Мяркуецца, што справа была ў грошах. Усходным пацвярджэннем карыслівага матыву можа служыць імкненне падазроных выкрасці з кватэры камп’ютэр.
Каб схаваць сляды злачынства, кватэру падпалілі.
Што да хлопчыка, то не выключаецца, што яго маглі выкрасці з мэтай ліквідацыі сведкі. Падчас затрымання падазраваных ён быў з імі.
Цяпер дзіця ў бяспецы.
Падчас учынення злачынства абодва затрыманыя былі ў стане алкагольнага ап’янення.





