Сапраўдным пазлам для перапісчыцы аказалася першая сям’я краіны.
Тэлеканалы паказалі рэпартажы пра тое, як перапіс прайшоў у рэзідэнцыі Дразды. Маладая перапісчыца запыталася ў Лукашэнкі пра родную мову. Беларуская, адказаў ён. На якой мове вы размаўляеце ўдома? Па-рознаму. Ад беларускай да расейскай, і на трасянцы таксама. Адказ, між тым, патрабуецца адзін, а тут - і нашым і вашым.
З крыніцай даходаў справа стаяла прасцей: «Напэўна, мне можна толькі зарплата», — сказаў Лукашэнка.
Што тычыцца ўзроўня адукацыі, то беларускі кіраўнік заявіў, што ён у яго «неблагі».
У ступары ад такіх адказаў аказаліся нават лукашэнкаўскія інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і «Інтэрфакс». Па стане на 18.00 вечара яны ні словам не паведамілі пра гэтыя выказванні кіраўніка дзяржавы, хоць звычайна яго кожнае публічна прамоўленае слова неадкладна тыражуецца. Вось задаў задачку!





