Даўншыфтынг — гэта такая новая мода радыкальна змяняць стыль жыцця, кідаць добрую, але нялюбую працу для існавання ў спакойным рытме, без стрэсаў, хоць і з меншымі заробкамі.

З вёсак у горад пераязжае штогод прыкладана 15 тысяч беларусаў. На сённяшні момант каля 70% жыхароў краіны — гараджане. Але апошнім часам вызначыўся і адваротны рух: з гарадоў у вёскі пераязжаюць жыць адукаваныя ды паспяховыя беларусы. Каб жыць не так як атрымліваецца, а так як хочацца, каб не пераплочваць лішняга і рэалізоўвацца ў нетыповым але цікавым бізнесе.

У сюжэце праграмы «Асабісты капітал» героі распавядаюць: на чым атрымліваецца эканомія пры пераездзе з горада ў вёску, якія бізнес-нішы ёсць для сельскага жыхара, як не патрапіць у сацыяльную ізаляцыю, пераехаўшы на вёску.

Рэдактарка часопіса з трыма вышэйшымі адукацыямі Алена Мароз кінула сталіцу каб стаць конюхам. Шэсць менскіх сем’яў з’ехалі ў выміраючую вёску, каб збудаваць сабе экалагічныя дамы і зарабляць на чыстых тэхналогіях. Мастак Алесь Пушкін, не выязжаючы са сваёй вёскі Бобр, стаў знакамітым майстрам.

Падрабязна — у відэа:

А ці хацелі б вы з’ехаць з горада ў вёску?

АБ, паводле інфармацыі тэлеканала Белсат

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0