Нацбанк аб'явіў курсы валют на заўтра. Еўра зноў расце, а даляр працягвае падзенне.

Курс еўра ўсталяваны на ўзроўні 4070,06. Гэта не рэкордныя лічбы, але

суадносіны еўрапейскай і амерыканскай валюты ўшчыльную падабраліся да псіхалагічнай мяжы ў 1,5.
Пакуль што 1 еўра каштуе як 1,494 даляра.

Гэты факт абумоўлены тым, што даляр працягвае падаць — яшчэ мінус пяць рублёў — і каштуе 2725 рублёў.

Такой таннай амерыканская валюта апошні раз была ў студзені.

Валютны кошык упершыню каштуе больш за 1010 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?