Паведамленне аб дзіцяці, якое згубілася ў лясным масіве, прыйшло 14 кастрычніка каля 16.30 у Калінкавіцкі райаддзел міліцыі.

Бацька і дзед двухгадовай дзяўчынкі адправіліся на гужавой павозцы ў лес у грыбы. За пяць кіламетраў ад вёскі Варатын яны спынілі каня. Бацька пайшоў у лес, а дзядуля застаўся з дзяўчынкай на павозцы.

Неўзабаве пажылы мужчына таксама ненадоўга пайшоў у лес, а калі вярнуўся, дзіцяці ўжо не было.

На працягу дзвюх гадзін бацька і дзядуля шукалі дзяўчынку самастойна, а затым звярнуліся ў міліцыю.

Былі арганізаваны маштабныя пошукі, у якіх бралі ўдзел 355 чалавек з РАУС, МНС, лясгаса, Міністэрства абароны, Беларускай чыгункі, іншых службаў. Каля 21.40 дзіця было знойдзена работнікамі БЧ прыкладна ў 800 метрах ад месца знікнення. Дзяўчынка адпраўлена ў бальніцу з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне», яе стан здавальняючы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?