Справа па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж у буйным памеры) распачата ў дачыненні да невядомага, які ўчыніў крадзеж з дачнага дома ў вёсцы Тарасава пад Мінскам, што належыць жыхарцы сталіцы.
13 кастрычніка з гэтага дома злачынца выкраў пяць аблігацый «Беларусбанка» на прад’яўніка коштам па 1 тыс. даляраў кожная, а таксама залатыя вырабы і іншую маёмасць. Урон ацэньваецца ў 14 млн. 600 тыс. рублёў (5 тыс. 300 даляраў).





