25 кастрычніка у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) падчас урачыстай літургіі ў 13.00 адбудзецца цырымонія ўручэння ордэна Вялікага Крыжа і адпаведнага дыплома Мітрапаліту Мінска‑Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.
Рашэнне аб прыняцці арцыбіскупа Кандрусевіча ў Суверэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн у якасці Манаха Капелана Вялікага Крыжа было прынята 5 ліпеня гг. Яго Высокасцю Прынцам-Кіраўніком і Вялікім Магістрам Мальтыйскага Ордэна Фра Мэцью Фэсцінгам.
Пасольства Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь і кіраўніцтва Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі з радасцю запрашаюць усіх вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстых набажэнствах.





