Аляксандр Сапега. фота - budzma.org

Пад акампанемент сяброў-музыкаў у кнігарні «У галерэі» (мастацкая галерэя Ў) адбылася прэзентацыя кнігі «Сто чашек яблочного чая». Аўтар - Аляксандр Сапега, бубнач аднаго з самых паспяховых блюзавых праектаў апошніх гадоў, Apple Tea.

«Кніжка нарадзілася са спробаў захаваць байкі, якімі славяцца беларускія музыкі, іх анекдоты, апісанні забаўных выпадкаў з жыцця, — распавядае Аляксандр Сапега. — Спярша я занатоўваў на паперку, потым - у мабільнік, але нараніцу заставаліся абрыўкі незразумелыя словаў і фраз. Тады я вырашыў падысці да гэтага больш прафесійна».


фота - budzma.org

Гэта не нотныя спадчына, гэта не талмуд па музычнай тэорыі. Гэтая кніжка, што так нагадвае «Фрашкі» Севярына Квяткоўскага, зборнік абсалютна камедных (і варта дадаць абсалютна праўдзівых!) гісторыяў пра беларускіх музыкаў. Тут уся сучасная музтусоўка краіны, на якую Сапега запрашае зірнуць з сярэдзіны, ведучы нас праз службовы ўваход. Каго тут толькі няма! Сярод герояў кнігі: спявак Ігар Варашкевіч, гітарыст Лёнік Вярэніч, маэстра Фінберг, а таксама ансамбль «Песняры», гурты «Крама», «Новы Иерусалим» і «Леприконсы».

Александр Сапега. Сто чашек яблочного чая. — Логвинов, 2009. 117с., 500 экз.


Байка Аляксандра Сапегі пра саліста «Лепрыконсаў»

Галоўны «лепрыконс» Беларусі Ілля Міцько згубіў пашпарт у Празе. Пасля пражскага піва наагул лёгка згубіць што-кольвек. Наступным ранкам Ілля пайшоў у беларускае консульства па даведку, што ён беларускі грамадзянін, каб яго пусцілі назад на Бацькаўшчыну.

— А як дакажаш, што ты беларус? — запыталіся ў консульстве.

— Я магу песню заспяваць «Девчонки полюбили не меня», — і Ілля зацягнуў хіт «Лепрыконсаў».

— Ты ж па-расійску пяеш!

— Тады магу вершык на беларускай мове распавесці! — усцешыўся Міцько.

— Ну дык што?! Да нас кітайцы прыходзяць, чытаюць усяго Янку Купалу. Таксама кажуць, што беларусы…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?