Нацбанк скінуў з курса даляра яшчэ сем рублёў, цяпер даляр каштуе 2718 рублёў.

Ужо паўмесяца Нацбанк прытрымліваецца вызначанай стратэгіі — штодзень даляр абясцэньваюць на 5-7 рублёў, а ў пятніцу, перад выходнымі, павышаюць курс на адзін рубель.

Еўра таксама патаннеў, але ўсяго на паўтара рубеля, і апусціўся да 4071,02 рублёў.

Суадносіны еўра і даляра дасягнулі 1,498. Гэта найбольшая розніца за год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?