Міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ мяркуе, што еўра ў Літве можа быць уведзены пасля 2013 года. «Тэрмін, больш ранні за 2013 год, вымагаў бы непрапарцыянальных высілкаў», — мяркуе міністр.

Неабходная ўмова для ўвядзення еўра — зрабіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэта меншым за 3% ВУП.

Прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс заяўляў, што краіна магла б увесці адзіную еўрапейскую валюту прыкладна ў канцы 2012 года, а прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ мяркуе, што еўра можна было б увесці ў 2013-1015 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?