Аўстралійская паліцыя праз восем гадоў знайшла рабаўніка, дзякуючы п’яўцы, у страўніку якой захаваўся ўзор ДНК злачынцы.

Па дадзеных следства, якое цягнулася амаль дзесяць гадоў, 54‑гадовы Пітэр Кэнан у верасні 2001 года разам з саўдзельнікам уварваўся ў дом сталай жанчыны побач з горадам Лілідейл (штат Тасманія) і выкраў у яе 550 даляраў.

Паліцыі не атрымалася раскрыць злачынства па гарачых слядах, аднак крымінолагі выявілі на месцы злачынства садовую п’яўку і зрабілі аналіз выяўленай усярэдзіне яе крыві, узор ДНК якой быў занесены ў базу дадзеных асобаў, якія здзейснілі правапарушэнні.

Кэнан мог застацца непакараным, аднак у канцы 2008 года ён быў абвінавачаны ў злачынстве, звязаным з наркотыкамі. У яго ўзялі аналіз ДНК, які супаў з узорам, атрыманым восем гадоў назад у п’яўкі. Напярэдадні Піцер Кэнон прызнаўся ў здзейсненым рабаванні.

Гэта не першы выпадак, калі судмедэксперты ўсталёўваюць асобу злачынца з дапамогай крывасмактальных жывёл. У канцы мінулага года фінская паліцыя адшукала падазраванага ў крадзяжы аўтамабіля дзякуючы аналізу ДНК камара, які знаходзіўся ў сагнанай машыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?