Прах журналіста быў перададзены зямлі ў прысутнасці родных, а таксама дзесяткаў сяброў і паплечнікаў карэспандэнта.

Пахаванне Альгерда Невяроўскага адбылося на могілках у вёсцы Калодзішчы, пад Менскам. У аўторак дамоў да маці прыйшлі дзесяткі ягоных калег.

— Сёння мы развітваемся з Альгердам — чалавекам вельмі прафесійным, вельмі адказным чалавекам. Напэўна, няма такіх слоў, якімі б можна было выказаць тое, што перажывае сёння кожны з нас. Колькі не напісана матэрыялаў, колькі не зроблена, і вось так непапраўна абрываецца жыццё. Вельмі вельмі шкада, — сказала у часе паніхіды старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

Альгерд Невяроўскі доўгі час быў карэспандэнтам польскай службы радыё Бі‑Бі‑Сі. З 1996‑га па 2007 год, быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Менску, на якім гучалі яго каментары, нарысы і паведамленні са сферы палітычнага, рэлігійнага і грамадскага жыцця. З 2007 году жыў і працаваў журналістам Радыё Рацыя ў Беластоку. 1 кастрычніка ў выніку затрымання акцыі сэрца пасля ранейшага інфаркту Альгерд Невяроўскі ў Беластоцкім шпіталі памёр ва ўзросце сарака гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?