Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 21 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі дажджы, у паўднёва‑ўсходніх раёнах магчымы навальніцы.
Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 2—8°C, па Віцебскай вобласці да мінус 1°C; днём плюс 4—9°C, на паўднёвым усходзе да плюс 11°C.

У Мінску будзе воблачна, часам дождж. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°C, днём плюс 6—8°C.

У наступныя двое сутак, 22 і 23 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 22 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.
Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—8°C, па поўдні пры праясненнях да 0 — мінус 2°C; днём плюс 5—12°C. 23 кастрычніка месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 0 — плюс 6°C, пры праясненнях да мінус 2°C; днём плюс 6—12°C.

У Мінску 22 кастрычніка воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°C, днём прыблізна плюс 8°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?