Глен Хэнлан адпраўлены ў адстаўку з пасады трэнера хакейнага мінскага «Дынама».

Гэта стала фактам пасля паразы «Дынама» ў аўторак у Мінску ад аўтсайдэра хабараўскага «Амура» – 1:4.

Хэнлан на пасляматчавую прэс-канферэнцыю не з’явіўся, як высветлілася, ён разам з усім трэнерскім штабам адпраўлены ў адстаўку.

Перад журналістамі выступіў кіраўнік Федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў, які зазначыў, што

«У гэтай каманды няма характару, і бачу, што гэта трэнерскі штаб не можа яго выхаваць.

Бачу, што каманда можа гуляць куды лепей», - паведамляе Прессбол.

Ад серады каманду

будзе ўзначальваць Аляксандр Андрыеўскі, які цяпер трэніруе «Гомель».

Цяпер мінскае «Дынама» з 20 пунктамі ў 15 гульнях займае дзевятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступную гульню мінчане правядуць у чацвер дома з навакузнецкім «Металургам».

***

Яшчэ ў суботу Глен Хэнлан у рамках дабрачыннай акцыі прайшоў разам з Навумавым 30 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?