Амерыканскі легіянер партугальскага «Аварэншэ» Кевін Уайдмонд памёр падчас матча чэмпіянату з «Акадэмікай», інфармуе sports.ru са спасылкай на A Bola.

Уайдмонд ў першай палове гульні правёў на пляцоўцы 10 хвілін, а ў перапынку ў раздзявалцы страціў прытомнасць. Баскетбаліста даставілі ў шпіталь, але ўрачы так і не здолелі запусціць яго сэрца. Уайдмонд памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Прычыны спынення сэрца 23‑гадовага гульца высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?