Сцэну вандалізму ў Курапатах убачылі 29 лістапада скульптар Алесь Шатэрнік і гісторык, дасьледчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузьняцоў. «Лавачка Клінтана» перакуленая, некалькі крыжоў паламаныя й паваленыя, вянкі сарваныя. «Шыльда, якую вешалі сёлета на Дзяды, 29 кастрычніка, некуды зьнікла!» — А.Шатэрнік ня можа схаваць свайго хваляваньня. Скульптар разам з гісторыкам зьвярнуліся ў міліцыю, але там паразуменьня не знайшлі: «А што мы можам зрабіць? Там жа няма адказнага». У Курапацкім нэкропалі ляжаць дзясяткі тысячаў расстраляных у савецкі час людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0