Выйшаў восьмы нумар часопіса ARCHE за 2009 год, ён прысвечаны 70‑ці годдзю вераснёўскіх падзей 1939‑га.

У яго ўвайшлі тэксты, датычныя гісторыі Заходняй Беларусі, падзей верасня 1939‑га года, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з гісторыі польска‑беларускіх стасункаў. Аўтарамі новага нумару сталі А.Чарнякевіч, А.Пашкевіч, С.Токць, А.Пачобут і інш. Ён багата ілюстраваны, што не можа не дадаць часопісу цікавасці.

Як адзначыў у прадмове да нумару Андрэй Вашкевіч, «маланкі вялікай міжнароднай палітыкі бліскаюць над намі, але ў Беларусі хіба толькі кожны дзесяты зможа даць адказ на пытанне, што адбылося 17 верасня 1939 г. У 2009‑ым, у адрознінне ад 1999‑га, не будзе на вуліцах каляровых плакатаў з чырвонаармейцам і селянінам. Тое, мабыць, добра. Але забывацца аб далёкім верасні нікому з нас, беларусаў, нельга».

Новы нумар часопіса выкліча хвалю водгукаў. Гэта несумненна.

Бо любое абмеркаванне Заходняй Беларусі і яе ролі ў фармаванні сучаснай беларускай нацыі выклікае шквал каментароў. Гэта як увасабленне падзелу на заходнікаў і ўсходнікаў. Тое, што нас некалі аб’яднала ў адной сацыялістычнай і прарасейскай Беларусі, сёння здольнае падзяліць у незалежнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?