Пакуль невядома, колькі чалавек змогуць працаваць у мінскім офісе. Гэтае пытанне, па словах прэзідэнта праўлення Еўрарадыё Дзмітрыя Новікава, вырашыцца ў бліжэйшым часе. Ён адзначыў, што будуць прыкладацца ўсе намаганні, каб офіс у Мінску быў адкрыты як мага хутчэй.

Еўрарадыё атрымала копію пастановы Савета Міністраў і пасведчанне аб адкрыцці ў Беларусі карэспандэнцкага пункта. Прэзідэнт праўлення Еўрарадыё Дзмітрый Новікаў так пракаментаваў сітуацыю пасля атрымання дакументаў:

«Пакуль невядома, колькі чалавек змогуць працаваць у карэспандэнцкім пункце ў Мінску. Гэта самае галоўнае пытанне і зараз мы будзем гэтым займацца, ад гэтага залежыць увогуле ўся наша стратэгія».

Акрэдытацыя толькі на год. Што гэта магло б значыць?

Дзмітрый Новікаў: «Я думаю, што гэта магчымасць нам паказаць, што нас можна абмежаваць. У кожны момант нас можна спыніць».

Калі ж будзе адкрыты офіс?

Дзмітрый Новікаў: «Як толькі будуць з нашага боку выкананыя ўсе юрыдычныя фармальнасці. Гэта адкрыццё рахунку, арэнда офіса пад карэспандэнцкі пункт, рэгістрацыя ў падатковай інспекцыі і гэтак далей. Па законе, наколькі я ведаю, гэта дазваляецца да паловы года рабіць. Але, вядома ж, мы будзем рабіць усё магчымае бліжэйшым часам… Я не ведаю, можа, месяц».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?