Першы атрад (Fâsuto sukuwaddo)

Японія — Расея — Канада, 2009, каляровы, 55 хв

Рэжысёр: Ёсіхару Асіна
Жанр: Містыка‑вайсковае анімэ паводле сцэнару Міхаіла Шпрыца і Аляксея Клімава
Адзнака: 6,5 (з 10)

1942 год. Каб перамагчы ў вайне чарнакніжнікі з «Ананэрбэ» выклікаюць на дапамогу дух барона фон Вольфа з арміяй лютых прывідаў. Але піянерка Надзя пад кіраўніцтвам генерала Бялова адпраўляецца ў замагільны свет знайсці сяброў, замардаваных нацыстамі. Адноўлены Першы атрад у чырвоных гальштуках ірвецца ў бой…

Пастаўлены інтэрнацыянальнай камандай містыка‑вайсковы мультфільм — цікавы міжкультурны гібрыд.

Гэта анімэ, намаляванае японцам і па японскіх канонах. Менавіта ў анімэ дзейнічаюць школьніцы‑забойцы, сакрэтныя акультныя атрады змагаюцца з прывідамі, а катана — лепшая зброя супраць шпэці.

З іншага боку, падзабытыя сёння піянеры‑героі — гэта савецкія дзеткі‑самураі.

Піянерская анімацыя спалучае савецкія агітплакаты і японскі дэманізм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?