Імунная сістэма дарослага чалавека падрыхтавана да барацьбы са свіным грыпам куды лепш, чым меркавалася раней.

Падабенства вірусу H1N1 узору 2009 года да папярэдніх «версіяў», што цыркулявалі сярод людзей з 1957 г., дазваляе ахоўным сістэмам арганізму выкарыстоўваць «імунную памяць», якая прытупляе дзеянне інфекцыі.

«Праблема свінога грыпу вельмі раздзмутая»

«Газета.Ru» падае розныя пункты гледжання на тое, наколькі страшны свіны грып і якія прафілактычныя меры могуць прымаць грамадзяне, каб не захварэць на вірус H1N1….

Група навукоўцаў з Інстытута алергалогіі і імуналогіі (Ла Ёла, Каліфорнія), камп’ютэрнага цэнтра Сан‑Дыега (Каліфорнія) і універсітэта Тэхаса правяла параўнанне структуры вірусаў сезоннага грыпу, што існавалі паміж 1988 і 2008 гадамі, з новым вірусам свінога грыпу. Вынікі іх даследавання публікуе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Даследчыкі параўноўвалі будову асобых малекулярных структур у складзе віруса ‑‑ антыгенных дэтэрмінант (эпітопаў).

Менавіта па іх імунная сістэма распазнае вірус. Звесткі аб эпітопах сезоннага грыпу ў ЗША каталагізаваныя ў спецыяльнай базе звестак (www.iedb.org). Вірусныя антыгенныя дэтэрмінанты распазнаецца так званымі іммуннымі клеткамі тыпу В і тыпу Т. В‑клеткі стымулююць утварэнне антыцел, якія могуць звязвацца з вірусам і блакаваць інфекцыю, а Т‑клеткі праводзяць «адчужэнне» пашкоджаных вірусам клетак.

Аналіз структурнай базы звестак паказаў, што некаторыя эпітопы свінога грыпу і больш ранніх сезонных грыпаў ідэнтычныя. Гэтыя эпітопы распазнаюцца двума наборамі Т‑клетак ‑‑ CD4 і CD8, і яны ідэнтычныя на 41% і на 69%, адпаведна. Падабенства эпітопаў, распазнаваных В‑клеткамі, складае толькі 31%. Наступныя эксперыменты з узорамі крыві, узятымі ў здаровых дарослых людзей, паказалі, што «закансерваваныя» Т‑клеткі, знаёмыя з гэтымі антыгеннымі детэрмінантамі па папярэдніх эпідэміях, лепш абараняюць арганізм і змяншаюць цяжкасці свінога грыпу ў выпадку захворвання.

Аднак вялікая колькасць эпітопаў вірусу свінога грыпу ў значнай ступені муціравалі і не падобныя да эпітопаў папярэдніх «версій». Незвычайнасць сітуацыі складаецца ў тым, што вірус H1N1 ўзору 2009 мае больш агульнага з вірусамі, якія выклікалі хваробы людзей 10‑15 гадоў таму і болей, чым з нядаўнімі вірусамі.

Менавіта гэты факт, лічаць навукоўцы, тлумачыць тое, што дарослыя людзі лягчэй спраўляюцца са свіным грыпам, а група рызыкі сярод маладых людзей ўключае не толькі немаўлятаў, але і школьнікаў.

Паводле статыстыкі, у ЗША з красавіка да сярэдзіны кастрычніка на свіны грып перахварэлі 22 млн чалавек (гэта каля 7% насельніцтва). Грып або яго ўскладненні сталі прычынай смерці 4 тыс. чалавек, з іх 540 дзяцей. Шпіталізацыя спатрэбілася 98 тыс. пацыентаў, з іх 36 тыс. дзяцей. Статыстыка паказвае (і лабараторныя даследаванні пацвярджаюць гэтую статыстыку), што грып уяўляе небяспеку ў большай ступені для маладых людзей, таму ў вакцынацыі маюць патрэбу менавіта яны. З‑за адрозненняў у структуры віруса свінога грыпу і сезонных вірусных інфекцый апошніх гадоў іх імунная сістэма не падрыхтавана да барацьбы з гэтай хваробай: яе «імунная гісторыя» пішацца з чыстага ліста.

Афіцыйная служба вакцынацыі ЗША рэкамендуе прышчапляць толькі некалькі катэгорый грамадзян: цяжарных жанчын; людзей, якія знаходзяцца ў пастаянным кантакце з немаўлятамі да 6 месяцаў, медперсанал, дзяцей і маладых людзей ва ўзросце ад паўгода да 24 гадоў. Дарослым людзям (25‑64 года) рэкамендуецца рабіць прышчэпку толькі ў выпадку наяўнасці асаблівага ускладнёнага стану здароўя, напрыклад астмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?