Моладзевая зборная Беларусі па футболе правяла пятую гульню ў адборачнай групе да чэмпіянату Еўропы.
На 12‑тысячным стадыёне «Ніка Дована» ў Дурасе нашых хлопцаў прымалі албанцы.

Каманды ў кастрычніку ўжо сустракаліся ў Беларусі. Тады каманда Георгія Кандрацьева аказалася мацней — 4:2.

У гульні ў адказ беларусы таксама адразу завалодалі ініцыятывай. Форварду БАТЭ Максіму Скавышу ўжо на восьмай хвіліне атрымалася адкрыць лік. А на 36‑ай хвіліне Скавыш зрабіў дубль.

У другім тайме Одзісе Рошы змог адзін гол адыграць.

Як болей не стараліся албанцы, але большага зрабіць не змаглі. Нашы перамаглі з лікам 2:1.

Цяпер у 10‑ай адборачнай групе наступнае турнірнае становішча: Беларусь, Шатландыя — па 12 пунктаў (пасля 5 гульняў), Аўстрыя — 10 (5), Албанія — 4 (7), Азербайджан — 0 (4).

Заўтра ў нашай групе сыграюць Аўстрыя і Азербайджан.

Беларусы ж наступны матч правядуць 11 жніўня 2010 году ў гасцях у Аўстрыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?