Пасля наведвання канцэрта «Тройцы» спявак у чарговы раз паабяцаў вывучыць беларускую мову.

Пра гэта генеральны прадзюсер тэлеканалу «МTV-Мінск» распавёў у гутарцы з «Еўрарадыё». Ён сказаў, што канцэрт «Тройцы» яго моцна ўразіў:

«Вядома, беларускую мову пасля канцэрта захацелася вывучыць. Я ж зусім не размаўляю на ёй. Стыдоба! Чаму мы, беларусы, не размаўляем на роднай мове? Я нейкім непаўнавартасным сябе адчуў, нягледзячы на тое, што я блізкі да культуры і музычнай і моладзевай і ўвогуле да нацыянальнай».

Зазначым, што Валік Грышко не першы раз абяцае вывучыць беларускую мову. У прыватнасці, улетку 2005 года перад адкрыццём тэлеканалу «МTV-Мінск», спявак, які быў адным з кіраўнікоў праекту, заявіў журналістам, што пакуль што ён дрэнна размаўляе па-беларуску. Сп. Грышко сказаў тады, што «будзе папросту абавязаны цягнуцца да беларускай мовы — і, як ён акрэслівае, цягам хуткага часу загаворыць па-беларуску вольна», а ўсе праграмы, зробленыя ў Мінску, «будуць ісці толькі на беларускай мове, і ўвогуле беларускае MTV стане ў краіне адзінай тэлепраграмай, дзе вядоўцы будуць размаўляць выключна па-беларуску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?