18 лістапада 2002 года пабачыў свет першы нумар недзяржаўнага рэгіянальнага штотыднёвіка «Брестская газета».

Пачаўшы з накладу 2 000 і 12 палос, сёння яна выпускае па 6 500 асобнікаў штотыдзень і выходзіць на 32 палосах. З пачатку гэтага года стартаваў і ўвесь час удасканальваецца сайт газеты ў Інтэрнеце.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» віншуе нязменнага галоўнага рэдактара Віктара Марчука і ўсіх супрацоўнікаў «Брестской газеты» з днём нараджэння іх выдання!

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0