Пажарам знішчана прадукцыя Калінкавіцкай мэблевай фабрыкі, якая належыць ЗАТ «Мазырлес».

Пажар адбыўся 18 лістапада прыкладна ў 11.30. Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС, згарэла прыблізна 100 крэслаў і іншая мэбля, што знаходзілася на ўчастку апрацоўкі мэблевага цэха.

Прычынай пажару магло стаць замыканне ў выніку парушэння правілаў мантажу і ўладкавання электрасетак і электраабсталявання.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?