Такая мера дапаможа кампенсаваць зніжэнне прыбыткаў ад папяровай газеты.

Ад вясны 2010 он‑лайн версію> брытанскай The Times ужо нельга будзе пачытаць бясплатна.

Сутачная плата за карыстанне будзе складаць 90 пенсаў (1,50$) — эквівалент кошту папяровай газеты.

Магчымымі будуць таксама варыянты падпіскі на месяц і год.

«Наступіў час падмацаваць эканамічна сапраўдную незалежную, даследчыцкую працу», — цытуе рэдактара газеты Джэймса Хардынга Financial Times.

«Мы бачым, што культура вольнага доступу зрабіла з музычным бізнэсам і верым, што мы ні як дзелавыя людзі, ні як грамадства не дазволім, каб падобны лёс напаткаў выдаўцоў навінаў,» — выказаў меркаванне Хардынг.

Медыямагнат Руперт Мэрдак заявіў, што поспех News Corp’s Wall Street Journal, якая бярэ плату за бізнэс‑навіны, упэўнілі яго ў неабходнасці браць плату за інтэрнэт‑версію The Times. Ён адзначыў, што рост прыбыткаў ад інтэрнэт‑версіі змогуць кампенсаваць іх зніжэнне ад папяровых газет прыблізна цягам двух гадоў.

За газетай The Times парушаць услед іншыя газеты медыяімперыі Руперта Мэрдака — Sun, News of the World i Sunday Times.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?