Канстытуцыйны суд Расіі забараніў выкарыстаньне смяротнага пакарання ў краіне пасля 1 студзеня 2010 года.

Паведамляецца, што сённяшняя пастанова не падаўжае мараторыю на смяротнае пакаранне,

а ўводзіць забарону на яго выкарыстанне ўвогуле.

Мараторый на смяротнае пакаранне ў Расіі быў уведзены 10 гадоў назад. Пасля ўступленьня ў Раду Еўропы ў 1996 годзе Расія абавязалася адмовіцца ад смяротнага пакарання.

На сённяшні дзень Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінаю, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне.

Рада Еўропы і іншыя міжнародныя структуры шматразова патрабавалі ад Беларусі адмены смяротнага пакарання або мараторыю на яго выкарыстанне. Пры выкананьні гэтага патрабаваньня паабяцана разгледзець магчымасьць вяртання Беларусі статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Паводле незалежных крыніц, з 1997 года ў Беларусі было пакарана смерцю больш за 160 чалавек. Дакладна вядома толькі пра адзін выпадак, калі Аляксандар Лукашэнка памілаваў асуджанага на смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?