Падлетак са Смалявічаў (Мінская вобласць) з хуліганскіх матываў прабіў колы ў 12 аўтамабіляў.

Два жыхары Смалявічаў звярнуліся ў міліцыю з скаргай: уначы невядомы пашкодзіў колы іх аўтамашын, а таксама яшчэ 10, што стаялі побач. Супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі, што злачынства здзейсніў 14‑гадовы мясцовы жыхар, вучань 8‑га класа Смалявіцкай сярэдняй школы.

Заведзена крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Мера ўтрымання пакуль не абіралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?