Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, за мінулыя трое сутак у краіне зарэгістраваны 84 дарожна‑транспартныя здарэнні з пацярпелымі. 20 чалавек загінулі, 91 траўмаваны, у тым ліку восем дзяцей.

Найбольш буйное ДТЗ адбылося 29 лістапада ў Салігорскім раёне. Паблізу вёскі Ясковічы 24‑гадовы мінчанін, кіруючы аўтамашынай «Субару», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Фордам», якім кіраваў 29‑гадовы жыхар Лунінецкага раёна. У выніку ДТЗ абодва вадзіцелі і сямігадовая дачка аднаго з іх атрымалі траўмы і памешчаны ў бальніцу.

Загінулі бацька кіроўцы «Субару», маці кіроўцы «Форда» і жыхарка Лунінецкага раёна.

На месца здарэння выбывала следча‑аператыўная група МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?