На пасяджэнні 30 лістапада прэзідыум Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) прыняў рашэнне правесці ў другой палове студзеня наступнага года пасяджэнне палітрады кааліцыі.

«На пасяджэнні плануецца абмеркаваць тры блокі пытанняў: справаздача аб дзейнасці АДС, карэкціроўка стратэгіі кааліцыі з улікам змененай палітычнай сітуацыі, удзел у мясцовых выбарах», — паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

На пасяджэнні 21 лістапада сойм Партыі БНФ прыняў заяву аб спыненні існавання АДС. У пераліку прычын, якія сведчаць аб развале кааліцыі, указвалася, што асноўны кіруючы орган кааліцыі — палітычная рада — не збіраецца з 2008 года.

Цяпер пастаянна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах АДС Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт Беларускай партыі працоўных і рух «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?