Справа паводле падазрэння ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэкса) распачата пракуратурай Віцебскага раёна ў дачыненні да 18‑гадовага жыхара Оршы.

Як паведаміў БелаПАН пракурор Віцебскага раёна Вячаслаў Скрыцкі, малады чалавек,

затрыманы супрацоўнікам ДАІ Сенненскага РАУС за кіраванне аўтамашынай у стане алкагольнага ап’янення, нанёс міліцыянеру некалькі ўдараў нажом.

Зараз 28‑гадовы пацярпелы знаходзіцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Той, хто ўчыніў напад, затрыманы.

Інцыдэнт адбыўся а першай гадзіне ночы 29 лістапада на мяжы Віцебскага і Сенненскага раёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?