Актывісту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Юрыю Казаку прад’яўлена абвінавачанне ў хуліганстве. Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Паводле яго слоў, 7 снежня Казак быў выкліканы ў РАУС Наваградка (Гродзенская вобласць), дзе яму паведамілі, што ён з’яўляецца вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства). Гэты артыкул прадугледжвае п

акаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Абвінавачанне Казаку было прад’яўлена ў прысутнасці яго адваката Паўла Сапелкі.

Як паведамлялася раней, у Наваградку ў ноч на 7 лістапада быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну.

Па падазрэнні ва ўчыненні гэтай акцыі былі затрыманы члены БХД Дар’я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання стала тое, што ў іх была знойдзена зялёная фарба і пальчаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?