Актывіст «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Алесь Галавань, адзін з лідэраў моладзевай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасля ўдзелу ў семінары «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» у Рызе перад ад’ездам пакінуў у гатэлі пашпарт і запіску, у якой паведаміў што прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь.

Пра гэта паведаміла прэс‑служба БХД.

Алесь Галавань быў актывістам «Маладога Фронту» з 2000 года, а потым — БХД, неаднаразова падвяргаўся пераследу і рэпрэсіям паводле палітычных матываў.

27 верасня падчас візыту ў Віцебск патрыярха Кірыла, Галавань быў затрыманы за распаўсюд бюлетэняў «Прамень» і «Крыніца», а таксама іншых інфармацыйных матэрыялаў БХД. 30 верасня Алесь Галавань быў жорстка збіты.

Зараз сувязі з Алесем Галаванем няма. У беларускай амбасадзе ў Рызе заявілі, што нічога пра гэты выпадак не ведаюць.

Сябры Алеся лічаць, што ён мог прыняць рашэнне аб невяртанні пад уплывам апошніх падзеяў у Беларусі:

смерці актывіста БНФ Валянціна Доўнара і выкраданняў моладзі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?