Медыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявілі, што Беларусь уваходзіць у зону, дзе пачынаецца другая хваля «свінога» грыпу.

Актыўнасць віруса А/H1N1, паводле іх словаў, назіраецца таксама ў Балгарыі, Малдове і Ўкраіне.

Другая хваля «свінога» грыпу, кажуць міжнародныя спецыялісты, пачалася ў сувязі з распаўсюджваннем сезонных відаў грыпу.

Тым часам беларускія медыкі не пацвярджаюць заявы замежных калег.

Пра гэта паведаміла загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Крэтава. Паводле яе словах, у Беларусі пакуль не назіраецца другая хваля захворванняў на грып. Аднак даваць прагнозы на бліжэйшы час спецыяліст не рызыкуе:

Крэтава: «Не ведаем. Гэта складана, бо год зусім непрадказальны! Нам прадказваюць, што гэта будзе канец снежня — студзень. Вельмі цяжка сказаць, прагноз — справа няўдзячная…

Пакуль у нас спакойна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?