У кватэры 25‑гадовага студэнта Кіеўскага політэхнічнага інстытута ў Канатопе (Сумская вобласць) адбыўся выбух невядомага хімічнага рэчыва, у выніку якога студэнт загінуў.
Як паведамілі ў прэс‑цэнтры МУС Украіны ў Сумскай вобласці, пакуль не ўстаноўлена, якое менавіта рэчыва прывяло да выбуху.
Як высветліла следства, студэнт акунуў гумку ў нейкі хімічны рэактыў, магчыма, уласнага вырабу. Калі ён паспрабаваў пажаваць «эксперыментальную» жуйку, яна ўзарвалася, што прывяло да смерці.
0
0
0
0
0
0