У Беларусі дазволілі прадаваць піратэхнічныя вырабы першага і другога класа небяспекі — бенгальскія агні і хлапушкі — у неспецыялізаваных магазінах.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Дзмітрый Дубаневіч 8 снежня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў,

да 1 снежня ў краіне дзейнічала забарона на продаж піратэхнікі ў неспецыялізаваных магазінах.

Рашэнне аб частковай адмене забароны заклікана «ўпарадкаваць працэс гандлю» піратэхнічнымі вырабамі. Так, дагэтуль піратэхніка ў Беларусі прадавалася ў асноўным нелегальна.

«Спецыялізаваныя магазіны ніхто не хацеў адкрываць, людзі меркавалі, што гэта нявыгадна», — адзначыў Дубаневіч. Паводле яго слоў, паколькі ў Беларусі празрыстая мяжа з Расіяй, увезці піратэхніку было даволі проста. Часта ў Беларусь траплялі вырабы саматужнай вытворчасці.

Паводле слоў прадстаўніка МНС, пакупнік піратэхнічных вырабаў у магазіне абавязкова атрымае сертыфікаваны тавар з інструкцыяй аб правілах яго выкарыстання. Піратэхніку могуць набыць усе ахвотныя, акрамя дзяцей да 15 гадоў.

Як паведаміў Дубаневіч, штогод толькі ў Мінску адбываецца ад пяці да 10 узгаранняў, звязаных з выкарыстаннем піратэхнікі.

Часта ў іх траўмуюцца людзі. Адна з прычын здарэнняў — выкарыстанне саматужных вырабаў. «Такая ракета ўзлятае не так, як ёй належыць, а ўлятае праз фортачку камусьці ў акно або нават прабівае шыбу», — сказаў спецыяліст. Яшчэ адна распаўсюджаная прычына ўзгаранняў — няправільнае прымяненне піратэхнічных вырабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?