У Мазырскім раёне (Гомельская вобласць) супрацоўнікам МНС давялося ратаваць каня, які праваліўся ў калодзеж.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, 9 снежня на прыватным падворку ў вёсцы Бабраняты жывёліна звалілася ў незакрытую жалезабетонную ёмістасць для сцёкавых вод, адкуль выбрацца самастойна не магла.

Пры дапамозе абвязкі з пажарнага рукава і крана-стралы аварыйна-ратавальнага аўтамабіля каня з ямы паспяхова паднялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?