Мастацкі фільм паводле рамана Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» пазмагаецца за «Оскара» ў катэгорыі «найлепшы кароткаметражны мастацкі фільм».

«Дзверы» («The Door») — дэбютная рэжысёрская праца прадусаркі і акторкі з Ірландыі Хуаніты Уілсан. У аснову сюжэта пакладзены «Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах» — гісторыя з кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч. Герой стужкі — Мікалай Калугін, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Каб пахаваць дзяўчынку, герой выпраўляецца ў Чарнобыльскую зону.

Фільм ствараўся ў Прыпяці, за некалькі кіламетраў ад рэактара. У «Дзвярах» іграюць акторы Ігар Сігаў (Тэатр беларускай драматургіі) і Джульета Казакевіч‑Герынг (маскоўскі тэатр Школа сучаснай п’есы).

82‑я цырымонія ўручэння прызоў амерыканскай Акадэміі кінамастацтваў адбудзецца 7 сакавіка 2010 г. у Галівудзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?