22 снежня адбудзецца матч у адказ паміж фанатамі «Дынама‑Мінск» і фанатамі «Дынама» (Рыга).
Матч пачнецца ў 12:45 на лядовай пляцоўцы мінскага Палаца спорту. Першы матч у Рызе скончыўся з лікам 9:9, паведамляе Прессбол.
***
Увечары аўторка пройдзе матч Кантынентальнай хакейнай лігі паміж мінскімі і рыжскімі дынамаўцамі.
Адставанне мінчукоў ад рыжан складае зараз 6 пунктаў, і розніца ў тым, што латвійскі клуб знаходзіцца ў зоне плей‑оф, а падапечныя Аляксандра Андрыеўскага займаюць 11‑е месца на Захадзе (усяго 12 камандаў).
Палац спорту, пачатак а 19-й.