Пабачыла свет сідзішная складанка «Тузін. Перазагрузка»: 12 песняў айчынных, англамоўных, рускамоўных і італьянамоўных выканаўцаў перапяялі свае хіты
Праца з праектам пачалася ўвесну гэтага году, калі сваю згоду перазагрузіцца ў нязнаную для сябе белмоўную рэальнасць далі 12 выканаўцаў: як зоркі
«Ідэя «Перазагрузкі» бадай ляжала на паверхні, — кажа журналіст Сяргей Будкін, адзін са стваральнікаў «Тузіна гітоў»,
Некалькі месяцаў гурты працавалі над беларускімі варыянтамі сваіх песняў разам з перакладчыкамі. Так, песню Da Vinci перакладаў бард Алесь Камоцкі, апошні англійскі хіт праекту Atlantica It’s Not About Us моўна пераасэнсоўваў перакладчык Віталь Воранаў, сваю версію шлягера «Запалкі» ад «фабрычнай» Дакоты напісаў паэт Глеб Лабадзенка, а еўрабачанага «Чароўніка кроліка» Юрыя Дземідовіча абеларусіў Сяргей Балахонаў.
Дыск «Тузін. Перазагрузка» будзе распаўсюджвацца задарма. Яго атрымаюць усе айчынныя
«У прынцыпе ўсе песні складанкі вісяць у інтэрнэце з восені — іх можна вольна спампаваць, — дадае Сяргей Будкін. — Але ўсе тыя прадубляваныя
Некаторыя ўдзельнікі праекту «Тузін. Перазагрузка» пажадалі працягнуць спробы спяваць
ЛК
Змест складанкі «Прэм’ер Тузін»:
1. «У свеце не адны» ад Atlantica — беларуская версія апошняга хіта It’s Not About Us у перакладзе Віталя Воранава. Лідэр праекту Алекс Дэвід прызнаецца, што настройваўся на запіс, перачытваючы Уладзіміра Караткевіча.
2. «Бяжы» Насты Шпакоўскай і яе гурта Naka (пераклад Сяргея Балахонава); на песню неўзабаве будзе зняты відэакліп. Наста прызнаецца, што беларуская мова ў гэтым творы загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскага варыянту.
3. «У неба» хлапцоў з «Нестандартнага варыянту» ў перакладзе Сяргея Балахонава. Гэтую песню ўжо называлі працягам вядомага
4. «Новы мост» у выкананні Светы Бень і гурта «Срэбнае вяселле».
5. «Маці» гурта «Сердце дурака» аўтарства Цімафея Яравікова — адзінага ўдзельніка праекту, які адмовіўся ад перакладнога варыянту, затое напісаў сваю першую песню
6. «Пад купалам нябёс» — новая версія вядомай кампазіцыі гурта «Стокс», тэкст якой быў перакладзены Глебам Лабадзенкам. Лідэр гурта Аляксей Стокс спадзяецца, што менавіта ў гэтай версіі яго твор загучыць на
7. «Запалкі» — колішні «фабрычны» хіт Дакоты ў перакладзе Глеба Лабадзенкі. Гэты спеў — яскравы доказ таго, што спявачка ніколі не кідала сваёй Радзімы. На сваім новым дыску Дакота абяцае яшчэ некалькі песняў
8. «Студзень» — галоўны хіт Hair Peace Salon у перакладзе Віталя Воранава. Музыкі прызналіся, што ставілі на англамоўную версію як на галоўны хіт, але толькі ў беларускім варыянце яны задаволіліся яе гучаннем.
9. «My Babe» у беларускамоўнай
10. «Трыюмф волі» выканаўца нігілістычнага джазу і спевака сюррэалістычнага гвалту Сяргея Пукста (песню пераклаў Андрэй Хадановіч). Спявак прызнаўся, што беларуская мова вельмі яму дапамагла сказаць слухачам тое, што ён хацеў.
11. «Каханне не ўзнікла» ці не самых вядомых айчынных «італьянцаў» з Da Vinci (беларускі варыянт тэксту L’amore non esiste падрыхтаваны Алесем Камоцкім). Падчас запісу музыкам было дзіўна пачуць сябе саміх беларускамоўных, але яны засталіся задаволеныя атрыманым вынікам.
12. «Чароўны Кролік» пераможцы беларускага адбору на дзіцячае