Тушонкі, шкарпэткі і мёд супраць жывапісу, графікі ды скульптуры. Фотарэпартаж з Палацу мастацтваў на Казлова, 3.

 Дзве выставы ў Палацы.

Дзве выставы ў Палацы.

 Навагодні кірмаш сустракае кнігамі.

Навагодні кірмаш сустракае кнігамі.

 Прадукцыя Аршанскага мясакамбіната. «Купі ням-ням! Добра вам, добра і нам»

Прадукцыя Аршанскага мясакамбіната. «Купі ням-ням! Добра вам, добра і нам»

 Мёд таёжны...

Мёд таёжны...

 ...башкірскі

...башкірскі

 ...запаведны

...запаведны

 ...і беларускі.

...і беларускі.

 Цёплыя рэчы — хадавы тавар.

Цёплыя рэчы — хадавы тавар.

 На выставе «Калядны фэст» пуста.

На выставе «Калядны фэст» пуста.

У Палацы мастацтваў, што на Казлова, 3, ад 23 снежня працуюць дзве выставы — 3-я рэспубліканская мастацкая выстава «Калядны фэст», а таксама выстава падарункаў і сувеніраў «Навагодні кірмаш». На першай выставе акрамя жывапісу, графікі ды скульптуры прадстаўленыя міжнародны праект «Полацкі абярэг» і сацыяльна-мастацкі праект фотамастачкі Вікторыі Янучкоўскай «Свет казачных вобразаў» — здымкі маленькіх жыхароў бараўлянскага дзіцячага хоспісу. Людзей тут у першай палове дня няма. Толькі сумная без наведнікаў кантралёрка на другім паверсе выставачнай залі, якая строгім голасам папярэджвае: «Малады чалавек, сюды ўваход платны!» Паверхам ніжэй, каля латкоў з навагоднімі таварамі, людзей не бракуе. Іду туды, каб высветліць, што ж там прадаюць такое, што цалкам адцягнула ўвагу людскую ад мастацтва. Навагодні кірмаш сустракае кнігамі «Спіс землеўладальнікаў Менскага павета» ды «Гісторыяграфія генеалогіі Беларусі (Х –ХХІ стст.)» Аляксандра Залівакі, якія ляжаць на стале побач з каралямі ды сувенірамі. З кніжнай прадукцыі на кірмашы сустракаецца праваслаўная літаратура, а таксама навагоднія дзіцячыя выданні.

«Прадукцыя аршанскага мясакамбіната! Падыходзьце, набывайце — не пашкадуеце!» — зазываюць прадавачкі. Пабачыўшы фотаапарат, пытаюць з якой я газеты. «А то фатаграфуюць другі дзень, а я сябе яшчэ нідзе не бачыла», — скардзіцца адна. «Прадаём са зніжкай — у краме гэтая тушонка 12 тысяч, у нас 10», — запрашае набыць бляшаначку цётка і дадае вершыкам: «Купі ням-ням! Добра вам, добра і нам». Побач гандлююць мёдам самых розных гатункаў і паходжання — башкірскім, таёжным і нават запаведным мёдам поўдня Расіі. Прадаўцы ва ўсе спосабы рэкламуюць бурштынавы прадукт: гандляры башкірскім мёдам апранулі плюшавыя шапачкі ў выглядзе пчол, таёжны мёд прадае дзяўчына ў швэдры ў аранжава-чорную палоску. І толькі прадавец беларускага мёду нават не ўстае з крэсла пры набліжэнні патэнцыйных пакупнікоў.

Вязаныя з воўны рэчы — шкарпэткі, шалікі і хусткі — яшчэ адзін папулярны тавар на выставе. Хуткая капітуляцыя маразоў відавочна не шкодзіць гандлю.

***

«Калядны фэст» у Палацы мастацтваў працуе з 23 снежня 2009 па 17 студзеня 2010 года. Навагодні кірмаш – да 31 снежня з 10 да 19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?