У адну з клінік штата Фларыда напярэдадні Новага году даставілі цяжарную блізнятамі Маргарыту Веласка.

Жанчыне зрабілі кесарава, і атрымалася так, што адзін з хлопчыкаў з’явіўся на свет трошкі пазней за свайго брата.

Марчэла нарадзіўся ў 2009 годзе, а Стэфана — у 2010 годзе.

Бацька блізнятаў Хуан Веласка вельмі ганарыцца тым, што яго сыны нарадзіліся ў розныя гады. «Дзень народзінаў Марчэла мы будзе святкаваць у адным годзе, а дзень народзінаў Стэфана — у наступным, каб у хлопчыкаў былі розныя святы», - кажа шчаслівы мужчына.

Зараз абодва немаўляты знаходзяцца ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі, бо на свет яны з’явіліся на 10 тыдняў раней за тэрмін. Дактары кажуць, што іх выпішуць не раней, чым праз два месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?