Кіраўнік Беларусі павіншаваў прэзідэнта Саюза М’янмы, старшыню Дзяржаўнага савета міра і развіцця, Старшага генерала Тан Швэ з Нацыянальным святам — Днём незалежнасці.

Тан Швэ прыйшоў да ўлады ў 1992 г. Пастаянна душыць апазіцыю і любыя пратэсты ў краіне, у 2007 г., напрыклад, жорстка падавіў пратэсты будыйскіх манахаў.

Апошнім часам ягоная дыктатура набывае ўсё болей рысаў манархіі. Вельмі любіць падарункі.

У лютым 2008 года амерыканскі часопіс «Parade» (дадатак да The Washington Post) назваў яго ў ліку самых жорсткіх дыктатараў сучаснасці, побач з Кім Чэн Ірам (КНДР), Амарам аль‑Башырам (Судан), каралём Саудаўскай Аравіі Абдалой.

 Тан Швэ

Тан Швэ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0