Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 5 студзеня 2010 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «Маё сэрца» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г., дыяметрам 38,61 мм.

Манета мае форму круга. З пярэдняга i адваротнага бакоў манеты — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

На пярэднiм баку манеты размешчаны: у цэнтры — стылiзаваная выява сэрца, паверхня якога запоўнена фактурай з лятаючых матылькоў, з надпiсамi па перыметру на чатырох мовах (беларускай, рускай, англiйскай i польскай): Маё сэрца, Мое сердце, My heart, Moje serce; уверсе па цэнтру манеты — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вакол яе па крузе надпiсы: злева — РЭСПУБЛIКА, справа — БЕЛАРУСЬ; унiзе па крузе — год чаканкi, проба сплаву, намiнал: 20 рублёў i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

На адваротным баку манеты размешчаны: у цэнтры — на паверхнi, запоўненай фактурай з галiнак, кветак i матылькоў, стылiзаваная выява сэрца з трыма ўстаўкамi з сiнтэтычнага крышталя.

Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы» якасцю «пруф» у стылiстыцы ювелiрнага ўпрыгожвання. Тыраж манеты — да 10000 штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?