Паводле папярэдніх звестак, у 2009 годзе ў Беларусі ў выніку дарожна‑транспартных здарэнняў загінуў 1.291 чалавек, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 4 студзеня начальнік аддзела дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік.

Інфармацыя носіць папярэдні характар, бо ў бальніцах у розным стане яшчэ знаходзяцца пацярпелыя ў леташніх ДТЗ.

Пакуль жа лічыцца, што колькасць загінулых у дарожна‑транспартных здарэннях у 2009 годзе ў параўнанні з 2008 годам скарацілася на 273. Усяго былі зарэгістраваны 6.634 ДТЗ з пацярпелымі (на 604 менш), у якіх траўмы атрымалі 7.069 чалавек (на 507 менш).

У 2009 годзе ў дарожна‑транспартных здарэннях загінула 49 дзяцей (у 2008 годзе — 65), 604 дзіцяці атрымалі траўмы (618).

Летась было зарэгістравана 931 ДТЗ з пацярпелымі, якія адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў, у 2008 — 1.012.

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення ў 2009 годзе было затрымана каля 54 тыс. вадзіцеляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?