У лісце ад 28 снежня начальнік Нясвіжскага аддзялення «Мінаблсаюздруку» Таццяна Навоша паведаміла, што заключэнне дамовы з выданнем «немэтазгоднае», бо гандлёвая сетка Нясвіжскага аддзялення «прапануе насельніцтву звыш 430 найменняў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і раённыя выданні».

«Нам вельмі дзіўна чуць пра немэтазгоднасць супрацоўніцтва з намі. Па маіх звестках, «Нясвіжскі час» уваходзіў у тройку найбольш прадаваных у кіёсках Нясвіжа газет, — сказаў службе маніторынгу БАЖ дырэктар прадпрыемства «ИнтексПресс‑Регион» Аляксей Белы. — У 2009 г. у дзяржаўную сістэму распаўсюду вярнулі нашу газету «Ганцавіцкі час», і мы спадзяваліся, што і «Нясвіжскі час« чакаюць добрыя навіны. На жаль, гэтага не адбылося».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?