У 2013 г. каля Цырку з’явіцца дзевяціпавярховы шматфункцыянальны комплекс. У ахвяру яму прынеслі будынкі першай мінскай электрастанцыі — помніка прамысловай архітэктуры ХІХ ст.

 Выгляд з боку праспекта Незалежнасці.

Выгляд з боку праспекта Незалежнасці.

 Іншы варыянт: будынкі комплексу ніжэйшыя.

Іншы варыянт: будынкі комплексу ніжэйшыя.

 Выгляд з боку Свіслачы.

Выгляд з боку Свіслачы.

 Пешаходная зона.

Пешаходная зона.

 Выгляд з боку Кастрычніцкай плошчы.

Выгляд з боку Кастрычніцкай плошчы.

 Будынкі першай мінскай электрастанцыі. Фота globus.tut.by

Будынкі першай мінскай электрастанцыі. Фота globus.tut.by

 Нерэалізаваны праект «Кемпінскі» ў верхнім горадзе.

Нерэалізаваны праект «Кемпінскі» ў верхнім горадзе.

Напрыканцы лістапада 2009 года ў часе абмеркавання перспектыў развіцця беларускай сталіцы Аляксандр Лукашэнка ўхваліў падкарэктаваны генеральны плана Мінска да 2030 года. У тым ліку найвышэйшае адабрэнне атрымалі планы пабудовы новага шматфункцыянальнага комплексу з гатэлем «Кемпінскі». Комплекс мае паўстаць ў 2013 годзе на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы і ракі Свіслач непадалёк ад Белдзяржцырка. Праектаваннем зоймецца маскоўская архітэктурная майстэрня «SPeeCH», якая ўжо спраектавала гатэлі «Kempinski» ў Ніжнім Ноўгарадзе і Кіеве.

У ахвяру будучаму гатэльнаму комплексу прынеслі будынкі першай мінскай электрастанцыі — помніка прамысловай архітэктуры ХІХ ст. 16 верасня 2009 г. Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры пастанавіла пакінуць будынкі электрастанцыі ў Дзяржспісе гісторыка-культурных каштоўнасцей. Аднак лёс помніка выглядае вырашаным. Прынамсі, у прысвечаным мінскаму праекту «Kempinski» артыкуле, размешчаным на сайце Агенцтва архітэктурных навінаў, пра гэта гаворыцца, як пра факт: «На самым участку зараз размешчана некалькі прамысловых аб’ектаў, якія падлягаюць зносу».

Як жа будзе выглядаць шматфункцыянальны комплекс з гатэлем «Кемпінскі» ў раёне Белдзяржцырку? Ён будзе складацца з чатырох будынкаў — гатэль, два корпусы апартаментаў і офісны блок. Гатэльная частка будзе звернутая да Свіслачы, офісная — да праспекту. Агульная плошча комплексу сягае 50000 кв.м., з іх падземная частка з паркінгам — каля 18 тысяч кв.м. Цікава, што інфармацыя пра колькасць паверхаў будучага комлексу ў розных крыніцах розная. Так, на сайце кампаніі-праекціроўшчыка гаворыцца пра 10 паверхаў, а Агенцтва архітэктурных навінаў паведамляе пра 9. Ёсць адрозненні і ў выявах гатэльнага комплексу: на сайце «SPeeCH» будучы гатэль выглядае вышэйшым.

З расійскіх крыніцаў можна даведацца таксама пра асабістыя пажаданні мінскіх уладаў да будучага комплексу: «Добраўпарадкаванне набярэжнай і арганізацыя тут пешаходна-гандлёвай зоны прадыктаваныя не толькі горадабудаўнічай логікай развіцця, але і прадпісаннямі мінскіх уладаў». Праекціроўшчык абяцае захаваць маштабнасць і танальнасць наяўнай у раёне забудовы.

Нагадаем, што гатэльны аператар «Кемпінскі» не ўпершыню да будаўнічых пляцовак Мінска. Папярэдні праект, які прадугледжваў пабудову хмарачосу на Кастрычніцкай на грошы сірыйскага інвестара, праз фінансавы крызіс, падаецца, адкладзены на няпэўны час. Сам праект спецыялісты расцанілі, як пагрозу цэласнасці ансамбля Кастрычніцкай плошчы і сілуэту Верхняга гораду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?