Арыштаванаму ў Бангкоку экіпажу самалёта Іл-76, які быў затрыманы 12 снежня тайландскімі ўладамі з нелегальным грузам зброі з КНДР, прад'яўленыя тры новыя абвінавачванні, паведамляе газета Bangkok Post са спасылкай на паліцэйскія крыніцы.

Самалёт Іл-76, зарэгістраваны ў Грузіі, быў затрыманы таіландскімі ўладамі 12 снежня пасля таго, як падчас дагляду ў часе дазапраўкі палівам у Бангкоку палівам ў ім былі знойдзеныя запакаваныя ў скрыні з цывільнай маркіроўкай гранатамёты, партатыўныя зенітна-ракетныя комплексы і іншыя ўзбраенні, загружаныя ў самалёт у Паўночнай Карэі.

Газета паведамляе, што членам экіпажа, які складаецца з чатырох грамадзян Казахстана і аднаго грамадзяніна Беларусі [Міхаіла Петухова], прад'яўленыя новыя абвінавачванні:

у нелегальнай перавозцы зброі, нелегальным увозе зброі ў Тайланд і неданясенні ўладам пра наяўнасць на борце гэтай самай зброі.

Газета сцвярджае, што інфармацыя атрымана ад выканаўцы абавязкаў начальніка Упраўлення па барацьбе са злачыннасцю тайландскай паліцыі палкоўніка Супхісана Пхакдынарыната.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?