Улады Ізраіля маюць намер пабудаваць загараджальны бар’ер уздоўж мяжы з Егіптам, каб перашкодзіць пранікненню ў краіну нелегальных імігрантаў і баевікоў.

Усяго, згодна з планам, будуць пабудаваныя два ўчасткі: ля горада Эйлат, а таксама на мяжы паміж Егіптам і сектарам Газа.

Агульная працягласць загараджэнняў складзе 266 км. Меркаваны кошт праекта — 270 млн даляраў, а завяршыць будаўніцтва ізраільскія ўлады збіраюцца за два гады.

Паводле словаў прэм’ер‑міністра Беньяміна Нетаньяху, узмацненне кантролю на егіпецка‑ізраільскай мяжы не закране ўцекачоў, якія дзейнічаюць легальна — яны па‑ранейшаму змогуць хадайнічаць аб ўездзе ў краіну.

Егіпет не супраць узвядзення сцяны, а сам Каір узводзіць падземныя бар’еры, каб перашкодзіць кантрабандзе зброі праз таемна прарытыя палесцінцамі тунэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?