У Белгародскай вобласці супрацоўнікі дэпартамента эканамічнай бяспекі (ДЭБ) выявілі буйны канал кантрабандных паставак праз тэрыторыю Украіны мясных вырабаў з ЗША, Бразіліі, Бельгіі, Канады і Аргенціны.

«Пры перавозцы чарговай партыі быў затрыманы вялікагрузны аўтамабіль з 22 тонамі кантрабанднага мяса і суправаджаючыя асобы, агульны кошт грузу перавысіў 2 мільёны расіійскіх рублёў… Выяўлена, што гэта мяса доўгія гады захоўвалася на складах адной з лацінаамерыканскіх краін як стратэгічны запас і ў рэалізацыю трапіла праз заканчэнне тэрміну прыдатнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Па інфармацыі аператыўнікаў, мяса замарозілі яшчэ ў 1974 годзе.

Зламыснікі завозілі прадукцыю марскім транспартам у порт Адэсы. З яе фармавалі дробныя партыі, якія перапраўляліся транзітам праз Харкаў на тэрыторыю Расіі. Халадзільны склад для захоўвання нелегальнага тавару знаходзіўся ў Белгародскай вобласці.

Потым мяса на грузавых машынах дастаўлялі ў Маскву і іншыя рэгіёны Расіі, дзе яго рэалізоўвалі па падробных дакументах падкантрольных камерцыйных арганізацый.

«Такім чынам члены арганізаванай групы легалізоўвалі кантрабандную мясную прадукцыю і хавалі краіну яе паходжання. Ёсць усе падставы меркаваць, што ўказаная група, якая складалася з грамадзян Расіі і Украіны, дзейнічала на працягу некалькіх гадоў», ‑ гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?