Мільёны доз вакцыны захоўваюцца, напрыклад, на складах Нямеччыны; улады пачалі перамовы з фірмай‑вытворцам лекаў GSK, каб тая прыняла назад частку вакцыны.
Але калі перамовы з GSK праваляцца,
то ў немцаў застануцца нявыкарыстанымі 42 мільёны доз вакцыны ад грыпу.
Замоўлена было 50 мільёнаў, з якіх удалося выкарыстаць усяго 8 мільёнаў доз.
У Нарвегіі таксама засталася вялікая колькасць нявыкарыстанай вакцыны.
Калі Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла пандэмію свінога грыпу, абедзве дзяржавы ратыфікавалі падпісаную раней дамову з вытворцам лекаў на пастаўку вакцыны.
У Нарвегіі сітуацыя ў параўнанні з Германіяй больш аптымістычная — яны замовілі 9 мільёнаў доз, выкарысталі - палову.





